мобильная версия
Прамень

Рыхтуйце ідэі і праекты

Нумар - №213-215    Рубрыка - Моладзь Стаўбцоўшчыны

04.11.2011

Фотография 1

Працягваецца конкурс грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" на лепшую інавацыйную ідэю ў розных сферах сацыяльнага і эканамічнага развіцця для далейшай практычнай рэалізацыі. Называецца ён  "100 ідэй для Беларусі", удзел у ім могуць прыняць юнакі і дзяўчаты Стаўбцоўшчыны ва ўзросце ад 14 да 31 года.

Праект накіраваны на актывізацыю інавацыйнай дзейнасці і прафесійнай мабільнасці моладзі, стварэнне і прасоўванне канкрэтных інавацыйных праектаў і перспектыўных навукова-тэхнічных распрацовак.

Арганізатары конкурсу падкрэсліваюць, што "100 ідэй для Беларусі" - гэта падтрымка і прасоўванне маладзёжных амбіцыёзных праектаў, інавацыйных адкрыццяў і ідэй; "100 ідэй для Беларусі" - гэта рэальны шанц заявіць пра свой талент на ўсю краіну; "100 ідэй для Беларусі" -  гэта ўнікальная магчымасць прадэманстраваць сваю кіпучую энергію і ініцыятыву, талент і творчы патэнцыял для таго, каб наша Беларусь стала больш прыгожай і паспяховай.

На першым этапе рэалізацыі праекта, які пройдзе ў форме конкурсу, удзельнікі накіроўваюць уласныя інавацыйныя ідэі і праекты на e-mail: BRSM_100@tut.by або на адрас: 220030, Рэспубліканскі дом моладзі, вул. К. Маркса, 40  (пазначыць: "100 ідэй для Беларусі"). Матэрыялы можна таксама перадаваць праз раённы камітэт БРСМ.

Па выніках конкурсу аўтары самых удалых работ атрымаюць магчымасць прадставіць свае праекты, бізнес-ідэі і інш. на Рэспубліканскім маладзёжным інавацыйным форуме.

Падрабязней з умовамі правядзення конкурсу і праекта "100 ідэй для Беларусі" можна пазнаёміцца на інтэрнэт-партале "Моладзь Беларусі": www.brsm.by

Пр