мобильная версия
Прамень

Сацыяльна значная творчасць

Нумар - №213-215    Рубрыка - Моладзь Стаўбцоўшчыны

04.11.2011

Фотография 1

Раённы конкурс "Дуэт-лідар. Разам здорава крочыць"  чарговы раз прадэманстраваў крэатыўнасць і сацыяльную значнасць творчасці падрастаючых лідараў на Стаўбцоўшчыне.

- Мэта конкурсу - выяўленне і падтрымка таленавітых і творчых асоб, іх  вопыту дзейнасці, фарміравання кадравага рэзерву дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў у выхаванні будучых лідараў, - расказала старшыня раённага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Людміла Валіцкая. - Сярод яго арганізатараў - аддзелы адукацыі і па справах моладзі, раённы камітэт БРСМ і раённы cавет БРПА, Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

У школе № 3 г. Стоўбцы, дзе праходзіў конкурс, сабраліся дзевяць каманд-удзельніц. У складзе кожнай з іх быў "дуэт" з ліку дарослага кіраўніка арганізацыі і вучня ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў. Яны прадстаўлялі такія арганізацыі як Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, а таксама маладзёжныя ініцыятывы - школьнае самакіраванне, валанцёрскі рух, аб'яднанне педагогаў і вучняў "Аднадумцы".

У праграме конкурсу былі візітная картка "Дазвольце прадставіцца!..", прадстаўленне сацыяльна значных творчых праектаў "Словам і справай", а таксама відэарэпартаж аб дзейнасці сваёй арганізацыі пад назвай  "Лепшы мой выбар".

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу адзначана арыгінальнасць, артыстызм удзельнікаў і, немалаважна, актуальнасць іх сацыяльна значных праектаў. Лепшы дуэт-лідар, які прадставіць раён на абласным конкурсе, будзе названы пасля прагляду журы  відэарэпартажаў з данага мерапрыемства.