Знатакі на брэйн-рынгу
Нумар - №213-215 Рубрыка - Адукацыя
04.11.2011
Аддзелам адукацыі райвыканкама сумесна са стаўбцоўскім аддзелам па надзвычайных сітуацыях праведзена 2-я раённая гульня брэйн-рынг "Знатакі асноў бяспекі жыццядзейнасці".
Ставілася мэта выявіць уменні, веды і дзеянні вучняў ва ўмовах надзвычайных сітуацый, а разам з тым і папулярызаваць прафесію выратавальніка.
Пераможцам сярод 19 каманд школ раёна стала Старасвержанская СШ пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Людмілы Вайдзілевіч.
Высокі ўзровень ведаў у час спаборніцтваў, якія праходзілі ў СШ № 3 г. Стоўбцы, паказалі таксама каманды СШ № 3 г. Стоўбцы, Дзераўнянскай, Рубяжэвіцкай сярэдніх школ, стаўбцоўскай гімназіі № 1.
Каманда Старасвержанскай СШ узнагароджана кубкам і памятным падарункам і прыме ўдзел у абласных спаборніцтвах па асновах бяспекі жыццядзейнасці.






