Медыкі
Нумар - №216-218 Рубрыка - Медыцына
11.11.2011

Калі зашчыміць хвароба і прыйдзецца ўзяць накірунак у раённую паліклініку, то перш-наперш сустрэнецеся з работніцамі рэгістратуры, дзе амаль 30 гадоў працуе Тамара Канкаловіч. Добразычлівасць, ветлівасць ёй заўсёды ўласцівыя. Хутка, аператыўна знойдзе яна вашую медыцынскую картку, дасць параду, як зручней, у які час найлепш трапіць да таго ці іншага ўрача.






