Са спонсарскай падтрымкай
Нумар - №216-218 Рубрыка - Культура
11.11.2011
Народны клуб майстроў народнай творчасці "Пралеска" раённага Цэнтра культуры, якім кіруе шмат гадоў Аліна Халявінская, пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх і абласных выстаў-кірмашоў, фестываляў, конкурсаў.
На рэспубліканскі фестываль-кірмаш "Дажынкі-2011" майстрам дапамагло з'ездзіць ААТ "ХольцТэхЭкспарт" - новае стаўбцоўскае прадпрыемства, якое мае вытворчую базу на плошчах былога дрэваапрацоўчага камбіната. Пры клопаце галоўнага інжынера гэтага прадпрыемства Валерыя Васільева вытворцы падарылі народнаму клубу дубовыя рамкі для мастацкіх твораў. Такім чынам, клуб назапасіў ужо шмат "начыння", мае матэрыяльную базу, каб разбіць на вуліцы свой горад майстроў.






