мобильная версия
Прамень

За круглым сталом з ветэранам

Нумар - №216-218    Рубрыка - Ахова правапарадку

11.11.2011

Фотография 1

Дзень ушанавання ветэранаў міліцыі, які па старой добрай традыцыі прыпадае на 10 лістапада, сёлета набыў адметнасць і з-за яшчэ адной падзеі.

Напярэдадні споўнілася 75 гадоў Марыі Хлапіцкай, былому начальніку пашпартнага стала. Павіншаваць з юбілеем Марыю Казіміраўну, якая праслужыла ў органах правапарадку 34 гады, завіталі да яе дамоў сённяшнія супрацоўнікі райаддзела, у тым ліку маладое папаўненне.

Ветэрану міліцыі было прыемна атрымаць ад калегаў прыгожы букет, святочны торт. Было што ўспомніць ёй, чым падзяліцца з маладымі міліцыянерамі са свайго жыццёвага і прафесійнага досведу за чаяпіццем. Цёплая і ўзаемакарысная размова атрымалася ў нас, яе можна назваць своеасаблівым круглым сталом.

Пра тое, што Марыя Казіміраўна па-ранейшаму застаецца ў страі райаддзела міліцыі, гаворыць памятны знак "Стаўбцоўскі РАУС", уручаны ёй з нагоды юбілею.

НА ЗДЫМКУ: юбіляр Марыя Хлапіцкая сярод супрацоўнікаў РАУС.

Сяргей БОГАЧ, намеснік начальніка райаддзела міліцыі па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні