мобильная версия
Прамень

І яны праславілі раён

Нумар - №219-222    Рубрыка - Спорт

17.11.2011

Фотография 1

Вось яны, футбалісты Стаўбцоўшчыны, шчаслівыя пасля чарговага пераможнага паядынку. Падстаў для задавальнення ў спартменаў, як і іх заўзятых прыхільнікаў, сёлета было шмат. Сезон 2011 года, як і леташні, стаў для ігракоў каманды "Нёман-Агра" паспяховым. Зноў заваявана званне чэмпіёнаў Мінскай вобласці.

Зіма - сезон перапынку для футбалістаў. Хаця ў час, вольны ад асноўнай працы, і ім трэба падтрымліваць фізічную форму, спартыўныя кандыцыі.

Фотаздымак нашай слаўнай дружыны нездарма змяшчаем у нумары газеты да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Некаторыя з рабят звязаны менавіта з гэтай сферай. А галоўнае  -  прыдатак "Агра". Перамогай сваёй спартсмены таксама праславілі аграпрамысловы комплекс раёна. І ў далейшым дапамога з боку гаспадарак, прамысловых прадпрыемстваў будзе садзейнічаць стабільна высокаму класу футбалістаў. А яны сваёй яркай, пераможнай гульнёй будуць і далей праслаўляць Стаўбцоўшчыну.

Пр