"Бадзёрасць" ад хлебапёкаў
Нумар - №219-222 Рубрыка - Прамысловасць
17.11.2011
Па просьбах жыхароў раёна мясцовыя хлебапёкі аднавілі выпуск дыетычнага хлеба "Бадзёрасць".
Палюбілі яго тутэйшыя гурманы за карыснасць - у рэцэптуры гэтага віду хлеба ўтрымліваецца 18 працэнтаў пшанічнага вотруб'я. Менавіта вотруб'е насычае яго той энергіяй, смакам, якія абарочваюцца для чалавека бадзёрасцю і здароўем.
У абноўленым хлебазаводам асартыменце хлебных і белабулачных вырабаў, як зазначае начальнік вытворчасці Галіна Ермалаева, - і цалкам новы від прадукцыі - батон "Юбілейны". Пакаштуйце, вельмі смачны: здобны, як булка.






