мобильная версия
Прамень

Як і за штурвалам камбайна

Нумар - №223-224    Рубрыка - Моладзь Стаўбцоўшчыны

22.11.2011

Абласны камітэт БРСМ і абласное аб'яднанне прафсаюзаў упершыню запрасілі маладзёжных лідараў уборачнай кампаніі - 2011 на не зусім звычайны турнір - па боўлінгу.

- У элітным сталічным "Медысан-клубе", дзе праходзіў турнір, сабраліся каманды з розных раёнаў Мінскай вобласці, -  адзначыла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Дзіяна Ранцюк. - Сярод іх былі нашы лепшыя маладыя камбайнеры Сяргей Шахно (ААТ "Каганец") і Віталь Шода ("Вяшнявецкі-агра"), вадзіцель Аляксандр Еўтух ("Вялікі Двор"). Побач са сталом з шарамі яны вялі сябе свабодна, без комплексаў, хутка адчулі гульню і налаўчыліся быць у ёй упэўненымі, як за штурвалам камбайна.

Лепшыя на жніве маладыя людзі аказаліся прыкметнымі і ў маладзёжным турніры, дзе яны занялі трэцяе месца.

Пр