мобильная версия
Прамень

Жыць па сродках, у тым ліку адрасных

Нумар - №223-224    Рубрыка - Жыццё. Улада. Чалавек

22.11.2011

У сувязі з павелічэннем з 1 лістапада памеру пражытачнага бюджэту, вырасла колькасць людзей, хто звяртаецца па дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу.     

Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ганна Яўсейчык звяртае ўвагу, што з 1 лістапада 2011 года пражытачны бюджэт у рэспубліцы ў сярэднім на душу насельніцтва вызначаны ў памеры 574 тысячы 790 рублёў. Грамадзяне, даходы якіх у разліку на аднаго члена сям'і меншыя за гэтую суму, маюць права разлічваць на дзяржаўную падтрымку. Як і раней, прадастаўляецца яна ў рознай форме. Да прыкладу, штомесячнай адраснай сацыяльнай дапамогі, аднаразовай дапамогі, на набыццё тэхнічных сродкаў рэабілітацыі.

- З пачатку года па штомесячную адрасную сацыяльную дапамогу звярнуліся 287 чалавек (на суму 127,5 мільёна рублёў), - расказала Ганна Іванаўна. - Тым, хто трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю, выплачана аднаразовая дапамога. Гэта 76 чалавек (17,3 мільёна рублёў). 50 жыхароў раёна выкарысталі дзяржаўную падтрымку (18,2 мільёна рублёў) для набыцця сродкаў рэабілітацыі.

Нагадаем, што пры патрэбе дзяржаўнай падтрымкі маламаёмасным грамадзянам трэба звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (тэл. 5-32-84).

Таццяна ПЯТКЕВІЧ