мобильная версия
Прамень

Па даных статыстыкі

Нумар - №225-227    Рубрыка - Афіцыйна

26.11.2011

КУДЫ НАКІРАВАНЫ ІНВЕСТЫЦЫІ

У студзені - кастрычніку 2011 года  на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы раёна выкарыстана 177 639 мільёнаў рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што ў супастаўных цэнах складае 79,7 працэнта да ўзроўню такога ж перыяду мінулага года.

За дзесяць сёлетніх месяцаў будаўніча-мантажных работ выканана на 101 050 мільёнаў рублёў. Інвестыцыі ў набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў склалі 52 321 мільён рублёў. На долю імпартных закупак прыходзіцца 38,9 працэнта гэтых інвестыцый.

 

КУПЛЯЮЦЬ БОЛЬШ

Рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі ў студзені -  кастрычніку 2011 года  склаўся ў памеры 267,2 мільярда рублёў, ці 112,6 працэнта да адпаведнага мінулагодняга ўзроўню.

Насельніцтву прададзена прадуктаў харчавання, напіткаў і тытунёвых вырабаў на 129,4 мільярда рублёў, што складае 60 працэнтаў у агульным аб'ёме тавараабароту рознічнага гандлю. І нехарчовых тавараў - на 86,3 мільярда рублёў, што склала адпаведна 115,1 і 125,9 працэнта да ўзроўню студзеня -  кастрычніка мінулага года.

Арганізацыямі спажывецкай кааперацыі за 10 месяцаў рэалізавана тавараў праз рознічную гандлёвую сетку на 62,3 мільярда рублёў, ці ў супастаўных цэнах на 112,4 працэнта да ўзроўню студзеня - кастрычніка 2010 года.