А "адпускныя" давалі потым
Нумар - №228-229 Рубрыка - Жыццё. Улада. Чалавек
29.11.2011
За тры кварталы бягучага года ў Стаўбцоўскую міжраённую інспекцыю працы паступілі 22 звароты грамадзян. Па выніках праведзеных праверак кожны трэці з іх - задаволены.
Зваротаў у інспекцыю паступіла менш, чым за аналагічны перыяд летась. Паводле слоў галоўнага дзяржаўнага інспектара працы Уладзіміра Савіцкага, самыя набалелыя пытанні звязаны з нясвоечасовымі разлікамі са звольненымі работнікамі, выплатамі "адпускных", а таксама з аховай працы на прадпрыемствах. Нясвоечасовасць выплат наймальнікі тлумачылі адсутнасцю грашовых сродкаў на разліковых рахунках, наяўнасцю крэдыторскай і дэбіторскай запазычанасцяў, нясвоечасовымі разлікамі з імі за аказаныя паслугі і рэалізаваную прадукцыю. Тым не менш, супрацоўнікамі інспекцыі былі складзены па выніках праверак 5 актаў і выдадзены наймальнікам 4 прадпісанні. Чатыры службовыя асобы аштрафаваны за дапушчаныя парушэнні працоўнага заканадаўства на 1 мільён 400 тысяч рублёў. Яшчэ чатыры службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.






