мобильная версия
Прамень

Каб стаць абаронцам Айчыны

Нумар - №228-229    Рубрыка - Спорт

29.11.2011

На спартыўнай базе СШ № 3 г. Стоўбцы, прадастаўленай гасціннымі гаспадарамі, былі праведзены раённыя спаборніцтвы па шматбор'ю комплексу "Абаронца Айчыны". Прынялі ўдзел 16 зборных каманд школ, усяго 80 юнакоў прызыўнога і дапрызыўнога ўзросту.

У выніку бескампраміснай і ўпартай барацьбы на бегавых дарожках і ў сектарах стадыёна прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам. Пераможцай стала дружная каманда Старасвержанскай СШ, на другім месцы - Дзераўнянскай і на трэцім - Цясноўскай сярэдняй школы. У асабістым заліку сярод дапрызыўнікоў прызавыя прыступкі за Кірылам Цвірко (Старасвержанская СШ), Уладзімірам Светагорам (Дзераўнянская СШ), Антонам Васілеўскім (СШ № 3 г. Стоўбцы). Сярод хлопцаў прызыўнога ўзросту мацнейшымі сталі Сяргей Лябедзька (Старасвержанская СШ), Юрый Марцінкевіч (Тонаўская СШ), Вадзім Цішко (Дзераўнянская СШ).

Аддзел адукацыі дзякуе за якаснае правядзенне спаборніцтваў Стаўбцоўскай ДЮСШ, а таксама настаўнікам фізічнай  культуры  М. Мазуру, Г.  Навумовічу,  Ю.  Кручку,  Р. Мамайку.

Пр