Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05
Нумар - №228-229 Рубрыка - На сувязі – рэдакцыя
29.11.2011

Алена Пяткевіч пацікавілася, ці дзейнічаюць ужо ліміты на ваду?
На пытанне адказвае начальнік абаненцкага аддзела водаканала Зоя Грамыка: "Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1300 ад 28 верасня 2011 года з 1 кастрычніка ўстаноўлены нормы спажывання вады. Ліміт на аднаго прапісанага ў доме чалавека складае 140 літраў у суткі: калі ў месяцы 30 дзён - гэта 4,2 куб. м, калі 31 дзень - 4,34 куб. м. Кошт аднаго метра кубічнага вады складае 585,5 рубля. Кошт вады, спажытай звыш устаноўленага ліміту, - 1440,9 рубля за адзін метр кубічны".
На сайт нашай газеты паступіла пытанне ад стаўбчаніна наконт адсутнасці руху маршрутнага аўтобуса ў новым Паўночным мікрараёне горада Стоўбцы, дзе індывідуальная забудова ў накірунку на Сцяцкі.
Пытанне было пераадрасавана дырэктару аўтапарка № 17 Івану Бычкевічу, які даслаў у рэдакцыю наступны адказ: "Рух аўтобусаў па прыпыначных пунктах ДЭУ-62 і ДАК ажыццяўляецца згодна з маршрутам "Горад-1 - філіял Мінскага маторнага завода" ў адпаведнасці з дзеючым раскладам. Пры планіроўцы і забудове мікрараёна Паўночны (індывідуальная забудова) рух грамадскага транспарту не быў прадугледжаны. Абслугоўванне, добраўпарадкаванне дарог і прыпыначных пунктаў у Стоўбцах знаходзіцца ў ведамстве камунальных службаў".






