мобильная версия
Прамень

Сродкі для тратуараў

Нумар - №228-229    Рубрыка - Добраўпарадкаванне

29.11.2011

За апошнія чатыры гады на добраўпарадкаванне нашага райцэнтра было пералічана працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый, індывідуальнымі прадпрымальнікамі 836 мільёнаў рублёў, заробленых падчас суботнікаў.

Як падлічыў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Яўген Крамко, штогод сумы ахвяраванняў павялічваліся: у 2008 годзе - 156 мільёнаў, у 2009  - 194 мільёны, у 2010  - 225 мільёнаў, у 2011  - 261 мільён рублёў. З разуменнем аднесліся да гэтай справы ў бягучым годзе Стаўбцоўскі мясакамбінат, торфабрыкетны завод "Нёман", "Стоўбцыгазбуд", доследны лясгас, сельгаставарыствы - "Шашкі", "Радзіма Дзяржынскага", "Жацерава", аддзяленне "Белаграпрамбанк" у г. Стоўбцы і Цэнтр банкаўскіх паслуг № 624 філіяла № 500 - Мінскага абласнога ўпраўлення "ААБ Беларусбанк", аграпрамэнерга, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, ПМС, раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, вузел паштовай сувязі, а таксама ўсе, без выключэння, сельскія Саветы. 

Усе сабраныя народныя сродкі пайшлі на набыццё і ўкладку тратуарнай пліткі і дарожнага барта на вуліцах нашага горада. Па даных камунальнай службы, за іх былі добраўпарадкаваны асноўныя вуліцы - Сацыялістычная, Першамайская, Каперніка, Дзяржынскага, Багінскага, Свярдлова, Калініна, Камінтэрна, Цэнтральная, Горкага, а на іх укладзена амаль 6 000 м2 тратуараў працягласцю  4 км. Гэты аб'ём работ складае 28,8 працэнта ад усяго таго, што зроблена па ўкладцы тратуараў у нашым горадзе за чатыры гады за кошт розных крыніц фінансавання.

Пр