мобильная версия
Прамень

Раённыя навіны

Нумар - №230-232    Рубрыка - Тыдзень Стаўбцоўшчыны

03.12.2011

Фотография 1

ГАСПАДАРСКІМ ВОКАМ 

Апошнім часам у шэрагу сельгаставарыстваў раёна актыўна вядуцца рэканструкцыі вытворчых плошчаў, якія дагэтуль не выкарыстоўваліся.

Яно і зразумела, бо пабудаваць новае абыдзецца значна даражэй. Вось  кіраўніцтва ААТ "Радзіма Якуба Коласа" і прыняло рашэнне пераабсталяваць пад цялятнік пустое памяшканне былога цаглянага завода ў Мікалаеўшчыне. Будаўнічыя работы ўжо завершаны: заліты кармавыя сталы, звараны клеткі. Жывёла тут будзе ўтрымлівацца беспрывязна, на глыбокай падсцілцы. Неўзабаве сюды перавядуць 200  бычкоў з МТФ "Пагарэлае", а ўсяго ў памяшканне можна будзе паставіць жывёлы ў тры разы больш.

 

МЛЫН СА СТАТУСАМ

У верасні бягучага года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь былы вадзяны млын у Новым Свержані атрымаў статус помніка архітэктуры сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Яму прысвоена 3-я катэгорыя каштоўнасці.

Млын знаходзіцца недалёка ад Успенскай царквы і касцёла Пятра і Паўла, гэтыя два храмы таксама з'яўляюцца помнікамі архітэктуры, якія занесены ў дзяржаўны спіс нацыянальнай спадчыны.

Уладальнікам старога млына, які цяпер з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, з'яўляецца УП "Алком" з  Заслаўя.

 

НАВІНКА ЎЖО ЗАПАТРАБАВАНА

Філіял маторнага завода асвоіў новы від прадукцыі - дызель-генератарную ўстаноўку ДГУ-60.

Выраблены першы экземпляр дызель-генератара, які праходзіць на даным этапе выпрабаванні. Гэтая прадукцыя, як і кампрэсарныя станцыі, запатрабавана на рынку, і вытворцы ўпэўнены, што яна знойдзе сваю нішу.

Разам з тым, першым выпрабаваннем для навінкі стала міжнародная выстава "Будпрагрэс", што прайшла ў Мінску ў верасні,  дзе ўстаноўка  атрымала добрыя водгукі ад патэнцыяльных пакупнікоў. А ў лістападзе дызель-генератар  разам з кампрэсарнай станцыяй  пабываў на рэспубліканскай выставе, арганізаванай Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях. Запрашэнне паступіла на філіял маторнага завода невыпадкова: спектр прымянення новай устаноўкі можа быць надзвычай шырокім, у тым ліку ў якасці спецтэхнікі ў надзвычайных сітуацыях.  

 

ЯБЛЫК... НА КАЎБАСНЫМ ДРЭВЕ

Калекцыя дасягненняў стаўбцоўскіх мясаперапрацоўшчыкаў папоўнілася чарговымі адзнакамі.

Сярод іх - Дыплом Міністэрства гандлю рэспублікі за лепшы выставачны стэнд, а таксама шкляны яблык - традыцыйны сімвал выставы "Прадэкспа". Сёлета яна прайшла ў лістападзе ў сталічным выставачным комплексе "Белэкспа" і сабрала больш за тры сотні вытворцаў-удзельнікаў.

- Свае паўфабрыкаты і каўбасныя вырабы мы прадставілі, як заўсёды, арыгінальна, - падзялілася начальнік аддзела маркетынгу і збыту Стаўбцоўскага мясакамбіната Настасся Бурдукевіч. - На нашым сялянскім падворку было ўсё звычайнае - дом, калодзеж, дрэвы, мангал з шашлыкамі... Усё гэта ўвасоблена фантазіяй нашых тэхнолагаў і спецыялістаў аддзела маркетынгу... з каўбасы.

За чатыры дні, на працягу якіх праходзіла выстава, заключана шмат новых дагавораў супрацоўніцтва з аб'ектамі гандлю з  Мінска і Мінскай вобласці, горада Гомеля. Ну а прыгожыя каўбасныя дрэвы, домік з сала і т. п. аздобілі выставу-дэгустацыю, наладжаную ўжо ў нашым раёне, у зале раённага Цэнтра культуры, падчас святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

 

НА ПАШТОВЫ КІРМАШ

У паштовых аддзяленнях адкрыліся кірмашы-продажы святочных віншавальных паштовак, а таксама збіраюць заказы на віншаванне Дзедам Марозам.

Навагоднія паслугі ад паштавікоў традыцыйна карыстаюцца попытам у жыхароў раёна. У прадчуванні прыемных клопатаў Дзед Мароз  рыхтуе цяпер сваё святочнае футра. Стварыць адмысловы настрой ён гатовы і дзецям, і дарослым.

Ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі прадстаўлены ў шырокім асартыменце віншавальныя паштоўкі як айчынных, так і расійскіх вытворцаў. У Вішняўцы, Новым і Старым Свержанях, Дзераўной, а таксама ў гарадскім аддзяленні арганізаваны перадсвяточныя кірмашы-продажы. Ёсць з чаго выбіраць. Не забудзьце своечасова паслаць сваім блізкім яркую паштовачку, бо і ў век мабільнай сувязі застаецца жаданне зазірнуць у паштовую скрыню і абрадавацца нечаканаму і прыгожаму знаку ўвагі.      

Пр