Апошняя прыстанька года
Нумар - №233-234 Рубрыка - Стаўбцоўшчына – родны край
06.12.2011

Прырода - на зімовы лад,
На каляндарны, як належыць.
Адвеславаў ужо лістапад,
І плынь скуе марозны снежань.
Пакуль апошнія лісткі
Сярод галінак дрэў трапечуць.
А мост злучае наспрасткі
Той бераг, дзе гарыць агеньчык.
Затока ціхая, масток,
Някідкіх фарбаў мільгаценне.
І часу не спыніць паток,
Жыцця няўлоўныя імгненні.






