мобильная версия
Прамень

Нашы кантактныя тэлефоны

Нумар - №233-234    Рубрыка - На сувязі – рэдакцыя

06.12.2011

Фотография 1

Маладая мама з вёскі Налібакі Наталля Дошчачка звярнулася наконт таго, што ў іх вёсцы адсутнічае абсталяваны  аўтобусны прыпынак. Людзям, якія чакаюць аўтобуса, няма дзе схавацца ад ветру, дажджу.

Гэтае пытанне мы адрасавалі начальніку філіяла КУП "Мінскаблдарбуд" -  "ДРБУ № 135" Віталю Дзям'янку, на што ён патлумачыў:

-  У нашых першачарговых планах на 2012 год -  абсталяванне  павільёна на прыпынку грамадскага транспарту ў Налібаках. Пасажырам, якія чакаюць аўтобуса ў бок Стоўбцаў, сапраўды трэба дзесьці схавацца ад непагадзі. Мяркуем, што размесціцца павільён паміж царквой і клубам. А на другім вясковым прыпынку, дзе спыняецца аўтобус са Стоўбцаў, будзе толькі лавачка. Лічу, там няма неабходнасці ў павільёне - пасажыр выйшаў з аўтобуса і пайшоў дамоў.

Пр