Стаўбцоўшчына на відэа
Нумар - №233-234 Рубрыка - Стаўбцоўшчына – родны край
06.12.2011

Установы адукацыі нашага раёна паспяхова паўдзельнічалі ў абласным конкурсе відэафільмаў "Радзіма мая дарагая" ў рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся".
Дыпломам І ступені ў намінацыі "Мая Радзіма" ўзнагароджаны вучань стаўбцоўскай гімназіі № 1 Сямён Сошка, відэастужка якога, выкананая пад кіраўніцтвам настаўніка А. В. Вяршыны, атрымала высокую ацэнку журы.
Дыплом ІІ ступені ў той жа намінацыі дастаўся вучню СШ № 2 Кірылу Зуеўскаму, работа выканана пад кіраўніцтвам настаўніка А. М. Лось.
Дыплом ІІІ ступені атрымала вучаніца Мікалаеўшчынскай СШ Ганна Маляўка (кіраўнік Н. К. Федзіняк). За арыгінальнасць сюжэта, яго змястоўнасць, творчы пошук, эстэтычны густ і адпаведнасць відэаматэрыялу нацыянальным традыцыям дыпломам упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама "За адраджэнне спадчыны" ўзнагароджаны навучэнец раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ягор Аўгусціновіч, кіраўнік Л. І. Валіцкая.
Наогул у конкурсе прынялі ўдзел 27 устаноў адукацыі вобласці.






