Вера ў сэрцы маім
Нумар - №233-234 Рубрыка - Духоўная і гістарычная спадчына
06.12.2011
На такую тэму прапануе паразважаць у конкурсным сачыненні Інстытут тэалогіі імя Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Да конкурсу навуковых работ, сачыненняў і рэфератаў запрашаюцца навучэнцы ліцэяў, гімназій, устаноў агульнай сярэдняй і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі. "Біблейскія сюжэты ў сусветным мастацтве" - такая тэма конкурсу навуковых работ. Работы ўдзельнікаў конкурсу прымаюцца да 12 лютага 2012 года. Аўтары лепшых навуковых работ будуць запрошаны выступіць на навукова-практычную канферэнцыю, якая адбудзецца ў інстытуце ў канцы лютага - пачатку сакавіка.
Конкурсныя сачыненні "Вера ў маім жыцці" прымаюцца да 1 сакавіка 2012 года. Вучняў арыентуюць скіраваць сваю ўвагу на наступныя моманты: мая дарога да веры; вера і навука - два шляхі пазнання свету, якія дапаўняюць адзін аднаго; ці здольная вера зрабіць жыццё людзей дабрэйшым, а свет - больш дасканалым?; хрысціянскае ўяўленне аб ісціне; хрысціянскае ўяўленне аб сэнсе жыцця.
Аўтараў лепшых работ чакае заахвочванне.






