мобильная версия
Прамень

Прафілактыка СНІД

Нумар - №235-237    Рубрыка - Адукацыя

09.12.2011

КРУГЛЫ СТОЛ З АБМЕРКАВАННЕМ

У праграме мерапрыемстваў, прыўрочаных да Сусветнага дня барацьбы са СНІД, аддзел адукацыі райвыканкама правёў пасяджэнне за круглым сталом, на якое былі запрошаны кіраўнікі метадычных аб'яднанняў, класныя кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна. У час сустрэчы  абмеркавана пытанне "Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2012-2015 гады ва ўстановах адукацыі". Кожны ўдзельнік пасяджэння мог выказаць свае думкі па правядзенні  работы на гэтую тэму, а таксама падзяліцца сваім вопытам арганізацыі выхаваўчай дзейнасці з вучнёўскай моладдзю ў даным накірунку.

 

РОЎНЫ НАВУЧАЕ РОЎНАГА

Да Сусветнага дня барацьбы са СНІД у аддзеле адукацыі райвыканкама адбыўся семінар для класных кіраўнікоў, педагогаў сацыяльных школ раёна. Яго правялі метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкама Святлана Андрыенка  і педагог сацыяльны стаўбцоўскай гімназіі № 1 Іна Рушанян, якія прайшлі 2-этапныя курсы ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Метадычная вучоба з педагогамі школ раёна праводзілася ў інтэрактыўнай форме: праз гульні з элементамі трэнінгу, ішла работа па стварэнні праектаў па прафілактыцы СНІД.

Удзельнікі семінара паглядзелі і абмеркавалі відэафільм "Праз 25 гадоў", прадастаўлены Глабальным фондам па барацьбе са СНІД, туберкулёзам і малярыяй.

Сутнасць гэтых навучаючых заняткаў у тым, што педагогі, якія прайшлі вучобу, павінны падрыхтаваць валанцёраў у сваіх адукацыйных установах з мэтай актыўнай работы па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі. Таму  праграма і мае назву "Роўны навучае роўнага".

 

КЛЮЧ ДА ЗДАРОЎЯ

 Да Сусветнага дня барацьбы са СНІД педагогі стаўбцоўскай гімназіі № 1 прапанавалі ўсім вучням паўдзельнічаць у мерапрыемствах, на якіх выкарыстоўваліся розныя формы падачы інфармацыі па прафілактыцы ВІЧ/СНІД.

На 4-й старонцы газеты на тэму прафілактыкі СНІД - заметка Алены ЗАБАРОЎСКАЙ, намесніка дырэктара стаўбцоўскай гімназіі № 1.

Пр