мобильная версия
Прамень

Харчаванне дзяцей

Нумар - №238-239    Рубрыка - На сувязі – рэдакцыя

13.12.2011

Фотография 1

У рэдакцыю патэлефанавала маладая мама з просьбай напісаць, якія цяпер нормы на харчаванне дзяцей.

На гэтае пытанне мы папрасілі адказаць тэхнолага па харчаванні аддзела адукацыі райвыканкама Ганну Зянько: "Так, пастановай урада з 3 снежня ўнесены змены ў грашовыя нормы на харчаванне ў дзіцячых садах і школах. Калі раней у яслях і дзіцячых садах, дзе дзіця знаходзіцца 10,5 гадз. у дзень, на харчаванне дзіцяці ва ўзросце да двух гадоў належала 4580 руб., то  цяпер гэтая норма - 9010 руб., ад 3 да 6 гадоў - не 5930 руб., як раней, а 11430 руб. У санаторных групах дашкольных устаноў норма на харчаванне павялічылася з 8390 да 16940 руб., у ясельных санаторных - з 6720 да 13460 руб. У сувязі з павышэннем грашовых норм на харчаванне павялічылася і месячная бацькоўская плата за дзіцячы сад. 60 прац. грашовай нормы на харчаванне выхаванцаў дашкольных устаноў датуецца з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, 40 прац. даплачваюць бацькі.

Кошт харчавання змяніўся і ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Для пачатковых класаў  дзяржаўная падтрымка цяпер складае 5292 руб. (была 2400), для вучняў старэйшых класаў сельскіх школ ва ўзросце 11-13 гадоў дзяржаўная падтрымка павялічылася з 2748 да 6030 руб., для вучняў ва ўзросце 14-17 гадоў - з  2934 да 6396 руб."

Пр