мобильная версия
Прамень

З уражаннямі аб з'ездзе

Нумар - №238-239    Рубрыка - Моладзь Стаўбцоўшчыны

13.12.2011

Фотография 1

Галоўнай палітычнай падзеяй мінулага тыдня ў нашай краіне названы 41-шы з'езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Наш раён на галоўным маладзёжным форуме Беларусі прадстаўлялі першы сакратар раённага камітэта БРСМ Дзіяна Ранцюк (на здымку), дырэктар ААТ "Каганец" Дзяніс  Захарчук і следчы раённага аддзела ўнутраных спраў Уладзімір Курнасенка. Сваімі ўражаннямі ад работы з'езда дзеліцца з чытачамі нашай газеты Дзіяна Ранцюк:

-       Цяжка ўкласці ўражанні ў некалькі радкоў газетнага тэксту. Для мяне як лідара маладзёжнай арганізацыі раёна вельмі важна было ўлавіць прыярытэтныя накірункі работы, якія прагучалі і ў выступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, і ў справаздачным дакладзе першага сакратара ЦК БРСМ Ігара Бузоўскага, і ў час сустрэчы моладзі, дэлегатаў Міншчыны з губернатарам Мінскай вобласці Барысам Батурам. Адчувалася, што Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка давярае моладзі, адводзіць важную ролю маладзёжнай арганізацыі ў жыцці краіны. Ён выказаў удзячнасць БРСМ за важныя накірункі работы, як дабрачынная дзейнасць "Добрае сэрца". Справаздачнаму дакладу Ігара Бузоўскага папярэднічала творчая справаздача, якая раскрыла галоўныя напрамкі работы БРСМ, - патрыятычнае выхаванне, здаровы лад жыцця, валанцёрскі рух, працаўладкаванне моладзі, ахова правапарадку, работа з сельскай моладдзю. У гэтай творчай справаздачы на сцэне, у дакладзе, судакладах удзельнікі форуму спаўна раскрылі ўвесь багаты назапашаны вопыт і інтэлектуальны патэцыял маладзёжнай арганізацыі краіны з 90-гадовай гісторыяй. Час дыктуе новыя падыходы да дзейнасці, і БРСМ знаходзіць увасабленне сваіх ідэй у розных формах работы. У рамках маладзёжнага праекта "100  ідэй для Беларусі"  былі прадэманстраваны вельмі цікавыя напрацоўкі. У асноўным гэта ініцыятывы і творчасць студэнтаў. Што датычыць нашага сельскага раёна, то, кіруючыся патрабаваннямі,  пастаўленымі на форуме, мы будзем працягваць тыя прыярытэтныя накірункі работы, якія атрымалі ў нас належнае развіццё. У першую чаргу, гэта валанцёрскі рух атрадаў "Добрае сэрца". Аб'яўлена дабрачынная акцыя па падтрымцы дзіцяці-інваліда - стаўбцоўскай дзяўчынкі Надзі Канашэнка. Валанцёры будуць замацаваны і за іншымі канкрэтнымі дзецьмі-інвалідамі і маладымі інвалідамі. Развіваючы новыя формы работы, акцэнты будзем рабіць на актывізацыі жыцця маладзёжных арганізацый у сельскай мясцовасці. З радасцю прымем усе ініцыятывы, шукаем лідараў, якія павядуць за сабою моладзь у добрых справах.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ