мобильная версия
Прамень

Навагодні цанапад

Нумар - №240-242    Рубрыка - Гандаль

16.12.2011

Як арганізаваны перадсвяточны гандаль у нашым раёне? Гэта пытанне мы задалі в. а. старшыні райспажыўтаварыства Галіне Міткевіч:

-       З  кастрычніка мы пачалі работу па насычэнні гандлёвай сеткі таварамі, запатрабаванымі пакупнікамі ў пераднавагоднія дні. Сфарміраваны заяўкі на пастаўку навагодніх падарункаў, кандытарскіх вырабаў, ёлачных упрыгажэнняў, сувенірнай прадукцыі, тавараў з навагодняй тэматыкай. У продажы ёсць падарункі прамысловай вытворчасці і скамплектаваныя самімі прадаўцамі. Закуплены ўпаковачны матэрыял для камплектацыі па просьбах пакупнікоў падарункавых набораў. Арганізаваны прыём папярэдніх заказаў на выраб мучных кандытарскіх, булачных і кулінарных вырабаў, у тым ліку ў банкетным выкананні, і паўфабрыкатаў у аб'ектах грамадскага харчавання. Праводзіцца назапашванне шампанскага, ігрыстых він, безалкагольных  напіткаў у дастатковым аб'ёме і асартыменце. У продажы ў шырокім асартыменце ёсць штучныя ёлкі, карнавальныя касцюмы, санкі,  ёлачныя ўпрыгажэнні.

Распачаліся ражджэственскія акцыі  сумесна з таваравытворцамі. Просім пакупнікоў звярнуць увагу на акцыю "Шчодрая зіма".   У спецыялізаваным магазіне "Пінскдрэў" з 10 снежня па 7 студзеня зацверджана 5-працэнтная  скідка з кошту тавару. У магазінах "Дзіцячы свет", прамтавары № 1 па вул. Першамайскай, 1, "Чаравікі", "Встреча" пры пакупцы ювелірных вырабаў, скуранога абутку, швейных вырабаў, верхняга трыкатажу на суму 300 тысяч рублёў і больш даецца 5-працэнтная скідка з кошту тавару. З 10-працэнтнай скідкай з кошту тавару ў гэты перыяд можна набыць гадзіннікі ў магазінах "Асвея", "Встреча", прамтавары № 1 па вул. Першамайскай, № 60 у Новым Свержані.  У  магазіне "Мэбля" (вул. Ленінская, 83) устаноўлена 10-працэнтная скідка з кошту тавару пры пакупцы халадзільнікаў, маразільнікаў. У магазінах райцэнтра -  "Забота", "Рамонак", "Аптавічок", "Аптавік", № 34  "Універсам", кулінарыя, № 23 "Акінчыцы"-                                                                                                                                     устаноўлены  15-20-працэнтныя скідкі на гандлёвую надбаўку на алей, сокі вытворчасці  ААТ "Савушкін прадукт", напіткі безалкагольныя, грэчку, проса, віно вінаграднае, кансервы рыбныя. У 20 гарадскіх і сельскіх магазінах  у рамках гэтай жа акцыі ёсць у продажы прадукты са зніжанай гандлёвай надбаўкай -  свежыя яблыкі, гарошак і кукуруза кансерваваныя, віно ігрыстае і вінаграднае.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ