мобильная версия
Прамень

Пераднавагодняе

Нумар - №240-242    Рубрыка - Гандаль

16.12.2011

Фотография 1

БЛАКІТНАЯ КАЗКА

Новыя гірлянды і лямпачкі набыты аб'яднаннем камунальных службаў для аздаблення Стоўбцаў.

- Больш за 53 мільёны рублёў выдаткавана з раённага бюджэту, каб надаць Стоўбцам пераднавагодні выгляд, - адзначыў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце АКС Андрэй Суднік. - З дапамогай вышкі вядзецца замена, абнаўленне састарэлага начыння. Каля раённага Цэнтра культуры "забруіць" новы трох'ярусны "фантан". 

Да канца гэтага тыдня на плошчах горада будуць устаноўлены тры ёлкі. Дзве з іх - жывыя блакітныя прыгажуні - сёлета падарыў гораду раённы аддзел унутраных спраў. Яны і раслі побач з будынкам райаддзела, але ў сувязі з яго рамонтам даўно ўзнікла неабходнасць у спілоўванні дрэў. Іх спецыяльна раней не чапалі - чакалі Новага года, каб упрыгожыць горад блакітнай казкай.

 

ПАДАРУНКІ ЎПРЫГОЖВАЮЦЬ ВІТРЫНЫ

Райспажыўтаварыства распрацавала праграму перадсвяточных мерапрыемстваў. Яна ўключае навагодняе афармленне гандлёвых залаў, асаблівую ўвагу да асартыменту тавараў да свят і адметны рэжым работы.

40 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання з 23 снежня пераходзяць на падоўжаны графік абслугоўвання наведвальнікаў.

Працягваецца завоз прадуктовых тавараў да святочнага стала. Закуплена больш за 2000 фабрычных падарункаў на кандытарскіх фабрыках "Камунарка" і "Спартак", яшчэ 500 скамплектавана прадаўцамі магазінаў. Назапашваецца прадукцыя сталічных заводаў вінаградных він і ігрыстых напіткаў.

У перадсвяточныя дні працягваюцца акцыі, якія дазваляюць жыхарам раёна набыць прадукты са зніжанай гандлёвай надбаўкай. Акцыя праходзіць у пяці магазінах райцэнтра па дамоўленасці з вытворцамі прадукцыі - ААТ "Савушкін прадукт", Барысаўскім мясакамбінатам, а таксама   з Белкаапзнешгандлем. У магазіне "Забота" кожны панядзелак і чацвер на льготных умовах абслугоўваюцца інваліды І і ІІ груп і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.

Сваю святочную прадукцыю на заказ і для рэалізацыі ў ведамасных магазінах рыхтуюць кандытарскі і кулінарны цэхі.

Пр