Перадсвяточныя кірмашы
Нумар - №240-242 Рубрыка - Гандаль
16.12.2011
З мэтай якаснага гандлёвага абслугоўвання і найбольш поўнага забеспячэння насельніцтва Мінскай вобласці прамысловымі і харчовымі таварамі, кулінарнымі і кандытарскімі вырабамі, сувенірнай і іншай прадукцыяй з каляднай і навагодняй тэматыкай у перадсвяточныя і святочныя дні Каляд і Новага 2012 года ў адпаведнасці з распараджэннем старшыні Мінскага аблвыканкама Б. В. Батуры ад 24 лістапада 2011 г. № 372р ва ўсіх буйных гарадах вобласці пройдуць рэгіянальныя калядныя кірмашы.
17 снежня вы можаце наведаць кірмашы ў Нясвіжы, Слуцку, Вілейцы і Барысаве, а 24 снежня 2011 г. і 7 студзеня 2012 г. - ва ўсіх раённых цэнтрах Мінскай вобласці, у тым ліку і ў нашым горадзе Стоўбцы.
У кірмашах прымуць удзел арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання ўсіх форм уласнасці, прамысловасці і перапрацоўкі, бытавога абслугоўвання насельніцтва, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі.
У месцах правядзення кірмашоў запланаваны культурна-масавыя мерапрыемствы і шоу-праграмы з прыцягненнем творчых калектываў, а таксама будуць арганізаваны выставы рамесных вырабаў.






