мобильная версия
Прамень

Да ўвагі падпісчыкаў

Нумар - №243-244    Рубрыка - Афіцыйна

21.12.2011

У аддзяленнях сувязі працягваецца падпіска на перыядычныя выданні Рэспублікі Беларусь. Прапануем звярнуць увагу на ведамаснае выданне - штоквартальны часопіс "Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі".

На старонках гэтага выдання вы зможаце азнаёміцца з практыкай работы галоўнага кантрольнага ведамства краіны. У часопісе публікуюцца матэрыялы аб тыповых парушэннях, што выяўляюцца ў розных сферах дзейнасці. Пры гэтым публікацыі суправаджаюцца прыкладамі з практыкі і рэкамендацыямі, якія дазволяць пазбегнуць падобных парушэнняў у далейшым.

Толькі ў часопісе "Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі" чытачы змогуць азнаёміцца з метадалагічнымі распрацоўкамі па пытаннях арганізацыі кантролю, нагляду і ажыццяўлення кантрольных мерапрыемстваў.

Тут публікуюцца матэрыялы аб правах і абавязках кіраўнікоў прадпрыемстваў і правяраючых пры правядзенні праверак. Значная ўвага ўдзяляецца пытанням выканання Дырэктывы № 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь". Вы даведаецеся аб ініцыятывах Камітэта дзяржкантролю па змяненні заканадаўства, зможаце атрымаць адказы на пытанні, якія вас цікавяць.

Нягледзячы на тое, што часопіс "Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі" толькі ў пачатку шляху, ён знайшоў сваіх чытачоў - больш за 4 тысячы падпісчыкаў. Ёсць спадзяванні на тое, што колькасць іх павялічыцца.

Знаёмім з умовамі падпіскі на першае паўгоддзе 2012 года. Падпісны індэкс у каталогу РУП "Белпошта": для юрыдычных асоб - 015372, кошт падпіскі на першае паўгоддзе - 87220 руб.; для фізічных асоб - 01537, кошт падпіскі на паўгоддзе - 72680 руб.; для пенсіянераў і ветэранаў вайны - 74963, кошт падпіскі - 65600 рублёў.

Пр