Карнавальны касцюм – напракат
Нумар - №243-244 Рубрыка - Гандаль
21.12.2011
Раённы камбінат бытавога абслугоўвання мае дагавор на супрацоўніцтва са Жлобінскай футравай фабрыкай "Белфа". У стаўбчан і жыхароў раёна запатрабаваны пакрывалы, пледы з футра.
А перад Новым годам камбінат закупіў яшчэ на гэтай фабрыцы і дзіцячыя карнавальныя касцюмы. Напракат іх можна ўзяць у памяшканні цырульні Дома быту.
Швейнае атэлье прапануе абрусы, ручнікі з навагодняй тэматыкай. Яны рэалізуюцца як у швейным атэлье райцэнтра, фірменным магазіне "Лаян", так і ў сельскіх комплексна-прыёмных пунктах.
Са снежня падоўжаны рэжым работы швейнага атэлье і цырульні да 19 гадзін.






