Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05
Нумар - №243-244 Рубрыка - На сувязі – рэдакцыя
21.12.2011

У рэдакцыю звярнуліся жыхары п. Нёман, д. 9, кв. 16, наконт дрэннага ацяплення кватэры.
Па тлумачэнні мы звярнуліся да дырэктара ААТ "ТБЗ Нёман" Іны Круглінскай:
- Для абагрэву ведамаснага жылля ў нас працуюць два катлы на мясцовых відах паліва. Тэмпература цепланосьбіта поўнасцю адпавядае зацверджанаму тэмпературнаму графіку, - і на ўваходзе, і на выхадзе згодна з цяперашнімі пагоднымі ўмовамі. Праблема крыецца ў сістэме ацяплення гэтага дома. Неаднойчы мы спрабавалі вырашыць яе. У мінулым годзе напярэдадні ацяпляльнага сезона двойчы праводзілася яе прамыўка спецыялізаванай брыгадай. І ўсё роўна частка дома грэецца не зусім добра. У бліжэйшы час работнікі нашага ўчастка ЖКГ правядуць камісійнае абследаванне дома, зробяць рэвізію запорнай арматуры і пастараюцца высветліць прычыну нераўнамернага размеркавання цяпла.






