мобильная версия
Прамень

Вітрыны кіёскаў – святочныя

Нумар - №243-244    Рубрыка - Гандаль

21.12.2011

Чатыры кіёскі саюздруку ў Стоўбцах і два ва Уздзе, якія ў падпарадкаванні стаўбцоўскага ўчастка рознічнага гандлю УП "Мінаблсаюздрук",  прыцягваюць увагу прахожых багаццем святочных вітрын.

У два разы павялічыўся аб'ём тавару ў гэтыя перадсвяточныя дні. І хоць плошчы кіёскаў невялікія, працаўнікам саюздруку ўдалося іх выкарыстаць максімальна, каб прадставіць багацце асартыменту.

 Тут можна купіць не толькі святочныя паштоўкі, самыя розныя календары на наступны год, але і карнавальныя маскі, ёлкі, упрыгожанні, ласункі дзецям, а таксама падарункі як дарослым, так і дзятве. Шырокі выбар парфумерных набораў, іншага тавару, які саслужыць добрым падарункам, завезены дзіцячыя цацкі. Увесь асартымент прадукцыі зарыентаваны на перадсвяточны навагодні і ражджэственскі гандаль.

Пр