мобильная версия
Прамень

Каравай, каравай

Нумар - №245-247    Рубрыка - Гандаль

23.12.2011

Фотография 1

Каравай "Васкрасенскі", пірог "Любімы", аздоблены карыцай або макам, - гэтыя і іншыя прысмакі прапануюць  да святочнага стала стаўбцоўскія хлебапёкі.

Як паказаў мінулагодні пакупніцкі попыт, да Ражджаства неабходна выпечы не менш за 1,5 тоны пірагоў. Заявак шмат, яны паступаюць з розных гандлёвых кропак, у тым ліку і з фірменнага магазіна хлебазавода. Традыцыйна да свята наладжаны выязны гандаль у горадзе.

- Сярод новых відаў прадукцыі - багет бутэрбродны, здоба з цукрам, хлеб з аржана-шатраванай мукі "Дажынкі", незаменны ў здаровым харчаванні, - адзначыла начальнік аддзела прамысловасці райспажыўтаварыства (хлебазавода) Таццяна Мілашэўская, якая не так даўно прыступіла да гэтых абавязкаў.

Карыстаюцца папулярнасцю ў пакупнікоў каўрыжка "Пряная", здоба "Сласцёна" з карыцай і, безумоўна, сухары "Апетытныя" - арыгінальная прадукцыя, якая выпякаецца на працягу дзвюх змен (спачатку пячэцца нарыхтоўка, якая потым наразаецца і сушыцца на лістах).

Нягледзячы на перыпетыі рынку і цэн, уся прадукцыя стаўбцоўскіх хлебапёкаў застаецца па-ранейшаму натуральнай, без штучных дабавак.

Пр