Па ёлку – на кірмаш
Нумар - №245-247 Рубрыка - Гандаль
23.12.2011

У пярэдадзень Ражджаства Хрыстовага ў Стоўбцах адкрыўся ёлачны кірмаш.
Па добрай традыцыі, навагоднія прыгажуні можна набыць у шматпавярховым мікрараёне, побач з гаспадарчым магазінам, а таксама непасрэдна ў лясніцтвах Стаўбцоўскага доследнага лясгаса.
Калючы тавар дастаўляецца лесаводамі з лесу, са спецыяльна вызначаных плантацый. Ёлачка вышынёю да 1 метра каштуе сёлета ад 20 тысяч (у лясніцтве) да 29 тысяч рублёў (на кірмашы). Ёлачка да двух метраў абыдзецца адпаведна 25 і 36 тысяч рублёў.
- Не варта займацца самавольнымі высечкамі дрэўцаў, - папярэджвае інжынер аховы і абароны лесу лясгаса Віталь Расол. - На дарогах выстаўлены нашы пасты, арганізуюцца сумесныя рэйды з ДАІ, інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету, райінспекцыяй аховы прыроды і навакольнага асяроддзя.
Нагадваем, што штраф за самавольную высечку ёлачкі - да 1 мільёна 50 тысяч рублёў.






