"Ражджаство Хрыстова"
Нумар - №245-247 Рубрыка - Духоўная і гістарычная спадчына
23.12.2011
Хто хоць раз пабываў на духоўна-асветніцкай выставе "Ражджаство Хрыстова", стараецца не прапусціць больш ніводнай. Светлая, малітоўная, радасная, прыветная атмасфера бярэ ў палон кожнага. Тут можна не толькі набыць падарункі да Ражджаства Хрыстовага, але і прыкласціся да цудатворных ікон, падаць запіскі аб родных і блізкіх у храмы і манастыры Беларусі, Расіі, Украіны, паўдзельнічаць у дабрачынных акцыях, у поснай манастырскай трапезе.
Духоўна-асветніцкая праграма ўключае прэзентацыі праваслаўных фільмаў, фотавыставы, круглыя сталы, семінары, майстар-класы, вечары духоўнай паэзіі і аўтарскай песні і шмат што іншае.
9-я духоўна-асветніцкая выстава "Ражджаство Хрыстова" будзе працаваць у сталічным Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3) з 27 снежня па 5 студзеня з выхадным 1 студзеня. Час работы выставы з 10. 00 да 19. 00 гадзін, 31 снежня і 5 студзеня - да 15. 00 гадзін.






