Энергетыкі ў актыве
Нумар - №248-249 Рубрыка - Моладзь Стаўбцоўшчыны
28.12.2011
Прафесійнае свята энергетыкаў паслужыла нагодай для ўшанавання маладзёжных актывістаў, якія працуюць у Стаўбцоўскіх электрычных сетках.
- Склалася такая традыцыя, што Стаўбцоўскія электрасеткі штогод запрашаюць нас на святкаванне Дня энергетыка, - заўважае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Дзіяна Ранцюк. - З гэтым прадпрыемствам мы цесна і плённа супрацоўнічаем, там дзейнічае адна з лепшых пярвічных арганізацый на Стаўбцоўшчыне. Яе ўзначальвае Аксана Лабун.
Што і казаць, пярвічка энергетыкаў - гэта творчы калектыў, вядомы адметнай камандай КВЗ "Кароткае замыканне", маладзёжным атрадам аховы правапарадку, сваім голасам у шматлікіх раённых мерапрыемствах і акцыях. Дарэчы, аб усім гэтым на свяце энергетыкаў, што праходзіла ў зале Старасвержанскага цэнтра культуры, яскрава расказалі сюжэты відэароліка.
За сваю актыўную грамадскую дзейнасць атрымалі Падзяку ад раённага камітэта БРСМ і ў падарунак літаратурна-мастацкае выданне "Минщина. Легенды. События. Люди" не толькі маладзёжныя актывісты прадпрыемства, а і яго дырэктар Уладзімір Рублеўскі. Без яго кіраўніцкай падтрымкі, адкрытай і дзейснай пазіцыі наўрад ці магчыма было б узгадаваць у сваім калектыве лепшую пярвічку раёна.






