Не перайграць старасвержанскіх знатакоў
Нумар - №248-249 Рубрыка - Адукацыя
28.12.2011
На базе школы № 3 горада прайшоў ІІ раённы брэйн-рынг "Знатакі асноў бяспекі жыццядзейнасці". Другі год запар пераможцай яго выходзіць каманда вучняў Старасвержанскай школы.
Сярод 19 камандаў-удзельніц гэтая каманда праявіла не толькі добрыя веды па пажарнай бяспецы, а і найбольшую кемлівасць, бо пытанні, якія задавалі на брэйн-рынгу супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, больш насілі практычную жыццёвую скіраванасць. Пераможцы ўзнагароджаны кубкам і сувенірамі на памяць. Каб зрабіць прыемнае і іх бацькам, плануецца адзначыць "знатакоў" яшчэ і граматамі на бацькоўскім сходзе ў школе.
Другое месца падзялілі калектывы гімназіі № 1 і школы № 3 горада, трэцяе месца - у камандаў Дзераўнянскай і Рубяжэвіцкай школ, якія набралі аднолькавую колькасць балаў.






