Помнім усіх пайменна
Нумар - №248-249 Рубрыка - Памяць
28.12.2011
Ва ўпраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь паступіў зварот Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра "Помнім усіх пайменна (г. Санкт-Пецярбург) аб пошуку родзічаў воінаў, якія загінулі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пахаваны на тэрыторыі Ленінградскай вобласці.
Змяшчаем інфармацыю для пошуку родзічаў загінуўшчых:
лейтэнант 576 стралковага палка 115 стралковай дывізіі Крывашэй Мікалай Міхайлавіч, 1920 г.н., ураджэнец Чэрвеньскага раёна, памёр ад ран 3 жніўня 1941 г. у 233 асобным медыка-санітарным батальёне;
Пшанічнікаў Аляксандр Яўгенавіч, 1906 г.н., ураджэнец вёскі Дабравольшчына Мінскай вобласці, загінуў у палоне 1 чэрвеня 1942 г.;
чырвонаармеец 123 стралковай дывізіі Русаковіч Адам Якаўлевіч, 1921 г.н., ураджэнец вёскі Петравічы Кармазаўскага (у цяперашні час Петравіцкага сельскага Савета Старадарожскага раёна), які лічыўся прапаўшым без вестак з 23 жніўня 1941 г. Загінуў у палоне 31 сакавіка 1942 г. Бацька Русаковіч Якаў Емяльянавіч.
Кантактныя тэлефоны ўпраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь: (8-017) 266-75-15, 286-80-34, 266-61-04.






