мобильная версия
Прамень

Свята дзіцячай кнігі

Нумар - №248-249    Рубрыка - Культура

28.12.2011

Першая ў Рэспубліцы Беларусь спецыялізаваная кніжная выстава-кірмаш дзіцячай кнігі "Кніжка ў штоніках" пройдзе ў Мінску ў Палацы мастацтваў з  27 снежня па 5 студзеня. У гэты ж час будзе працаваць тут выстава-кірмаш "Ражджаство Хрыстова".

Выстава дзіцячай кнігі арганізуецца пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Мінгарвыканкама. У кірмашы прымуць удзел беларускія і расійскія выдавецтвы дзіцячай кнігі і дзіцячых перыядычных выданняў. Сярод іх - такія буйныя як ААТ "Белкніга" і Беларускага Экзархата. У наведвальнікаў выставы ёсць магчымасць пазнаёміцца з навінкамі беларускіх і расійскіх выдавецтваў і набыць іх па мінімальнай цане.

У рамках гэтай выставы пройдуць сустрэчы з дзіцячымі пісьменнікамі, а таксама семінары з бібліятэкарамі мінскіх дзіцячых бібліятэк, якія падзеляцца вопытам па прапагандзе беларускай літаратуры, прыцягненні падрастаючага пакалення да чытання.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ