мобильная версия
Прамень

Сёлетнія наваселлі

Нумар - №248-249    Рубрыка - Жыццё. Улада. Чалавек

28.12.2011

Згодна з інфармацыяй аддзела статыстыкі Стаўбцоўскага раёна, на будаўніцтва жылых дамоў у студзені - лістападзе 2011 года  выкарыстана 77,5 мільярда рублёў інвестыцый, што складае 37,4 працэнта да іх агульнага аб'ёму. Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 181 кватэра. Уведзена ў эксплуатацыю 21,4 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылых дамоў.

На долю індывідуальных забудоўшчыкаў у агульным аб'ёме ўведзенага жылля прыйшлося 67,1 працэнта. Імі пабудавана 14,3 тысячы квадратных метраў агульнай жылой плошчы.

Разам з канстатацыяй факта аддзел статыстыкі нагадвае, што ў формах дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці адлюстроўваюцца даныя аб уведзенай у дзеянне агульнай плошчы жылых дамоў, прынятых у эксплуатацыю ва ўстаноўленым парадку, пасля зацвярджэння актаў прыёмачнай камісіі. Прытым у актах павінны быць усе подпісы членаў прыёмачнай камісіі, заключэнні органаў дзяржаўнага нагляду.

Пр