Упэўнена завяршылі
Нумар - №248-249 Рубрыка - Прамысловасць
28.12.2011
ААТ "ТБЗ Нёман" ужо справілася з гадавым вытворчым заданнем.
- Калектывам выпушчана 36 тысяч тон торфабрыкету, - паведаміла дырэктар прадпрыемства Іна Круглінская. - Работа працягваецца. Прадукцыя хадавая, карыстаецца попытам у спажыўцоў.
Завод абслугоўвае палівазбыты сямі раёнаў, а таксама выконвае прыватныя заяўкі ад насельніцтва. Сёлета асаблівую актыўнасць, у тым ліку і гэтай парой, праяўляюць жыхары Карэліцкага рёна. У сярэднім за суткі разыходзіцца 140 - 150 тон брыкету. Цяжкасці застаюцца з разлікамі (дэбіторская запазычанасць дасягнула амаль мільярд рублёў). У бліжэйшай перспектыве - завяршэнне работ на новых палях торфараспрацоўкі, адвод тарфянікаў для здабычы сыравіны ва ўрочышчы "Гуменаўшчызна".






