мобильная версия
Прамень

Усё ўмее тата

Нумар - №248-249    Рубрыка - Моладзь Стаўбцоўшчыны

28.12.2011

На абласным конкурсе "Супертата", які прайшоў у  Барысаве,  Стаўбцоўшчына была адзіным раёнам, прадстаўленым  двума ўдзельнікамі.

Гэта добра, што нашы таты Аляксандр Янушкевіч і Сяргей Лісімаў (абодва з'яўляюцца татамі дваіх дзяцей) актыўныя, смелыя, без комплексаў і лёгкія на пад'ём. У конкурснай праграме яны даказалі, на што здольныя. У кожнага - свае вартасці, бацькоўскі падыход, але знайшлася і адметная "фішка", за якую іх адзначыла журы.

Аляксандр Янушкевіч вылучыўся сваёй цудоўнай мініяцюрай у конкурсе візітак "Тата-казачнік", а Сяргею Лісімаву дасталіся лаўры ў конкурсе "Шэф-повар". Абодва пастараліся над фільмам-імправізацыяй пра сваю сям'ю - "Я - тата", стварэнне якога было хатнім заданнем. Дадому яны прывезлі дыпломы і падарункі - наборы прадуктаў, сродкаў мужчынскай гігіены.

- Конкурс "Супертата" пад эгідай аддзела па справах моладзі Мінскага аблвыканкама і Барысаўскага райвыканкама праходзіць у Мінскай вобласці ўпершыню, - зазначыла начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Анастасія Калодзінская. - Падобны конкурс адметны і для нашай рэспублікі. У аблвыканкаме мяркуюць зрабіць яго штогадовым. Гэта не выпадкова, бо маладыя таты - малайцы! Яны хутка перазнаёміліся, стварылі сяброўскую атмасферу з незвычайнай энергетыкай. І, канешне, гэты настрой яны павезлі ў свае сем'і.  Вялікая ўдзячнасць дырэктару Стаўбцоўскіх электрасетак Уладзіміру Рублеўскаму, які прадаставіў транспарт для паездкі на конкурс.

Пр