Валанцёры добраўпарадкавання
Нумар - №248-249 Рубрыка - Моладзь Стаўбцоўшчыны
28.12.2011
На вуліцах горада і раёна працуе маладзёжны валанцёрскі атрад з ліку працоўнай моладзі.
- У маладзёжнага валанцёрскага атрада, створанага па распараджэнні старшыні райвыканкама з мэтай выканання даручэння губернатара Міншчыны, будзе нямала добрых спраў па добраўпарадкаванні нашага горада і раёна, - адзначыла начальнік аддзела па справах моладзі Анастасія Калодзінская. - Пачатак дзейнасці атрада пакладзены першым суботнікам па вуліцы 17 Верасня, на які выйшла моладзь з раённага аддзела ўнутраных спраў, ДРБУ № 135, аўтапарка, лясгаса, хлебапрыёмнага прадпрыемства. Лясгас прадаставіў бензапілы, каб справіцца са старым кустоўем уздоўж гэтай вуліцы. З вывазам яго дапамагло аб'яднанне камунальных службаў, якое выдзеліла пагрузчык і трактар з прычэпам.






