І салодкі падарунак
Нумар - №250-252 Рубрыка - Сельская гаспадарка
31.12.2011
Напярэдадні адметных зімовых святаў 350 работнікаў ААТ "Радзіма Якуба Коласа" атрымалі прыемны сюрпрыз да навагодняга стала - прадуктовыя наборы, якія ўключалі малочныя і мясныя далікатэсы, каву і чай. Усе прадукты былі закуплены на перапрацоўчых заводах, на якія сельгаставарыства пастаўляе сваю прадукцыю - малако і мяса. Ужо на працягу трох гадоў кожнаму працаўніку ўручаецца і салодкі падарунак - набор цукерак. Стварыць людзям прыемны перадсвяточны настрой паклапаціўся прафсаюзны камітэт гаспадаркі. За кошт прафсаюзных сродкаў закуплены на кандытарскіх фабрыках і смачныя цукеркі, з якіх скамплектаваны навагоднія падарункі для дзяцей работнікаў таварыства, - іх атрымалі 210 хлопчыкаў і дзяўчынак.






