мобильная версия
Прамень

Найбольш Мацвеяў і Дар'яў

Нумар - №250-252    Рубрыка - Жыццё. Улада. Чалавек

31.12.2011

Традыцыйна ўжо для навагодняга нумара мы пытаемся ў начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама Алы Янкоўскай, наколькі багаты адыходзячы год на нараджэнні.  Ён і сапраўды больш багаты, чым папярэдні. На сярэдзіну снежня ў раёне зарэгістраваны 423 нованароджаныя, гэта больш на 31, чым у папярэднім годзе. Пароўну нарадзілася хлопчыкаў і дзяўчынак.

Самымі папулярнымі ў гэтым годзе ў нас у раёне былі імёны Мацвей і Дар'я. Імі названы 15 хлопчыкаў і 15 дзяўчынак. На другім месцы па папулярнасці імёны Аляксандра  і Уладзіслаў - так нарачоны 12 дзяўчынак і 11 хлопчыкаў. Затым у рэйтынгу - Паліна і Аляксей, Ксенія і Аляксандр, Іван і Валерыя. А самымі рэдкімі жаночымі імёнамі зарэгістраваны Сабіна, Руслана, Нэлі, Марта, Мая, Лаліта, Леся, Караліна, Дарына, Васіліса, Альбіна, Беатрыса, мужчынскімі - Яфім, Макар, Ціхан, Савелій, Сцяпан, Захар, Прохар, Давід, Амір.

У 2011 годзе ў раёне нарадзіліся: тройня - Валерыя, Уладзіслаў і Варвара Трафімчыкі, пяць двойняў - Віктар і Аляксандр Варажуны, Ілона і Дар'я Лысыя, Глеб і Мацвей Грыўнакі, Аліса і Васіліса Ражковы, Арцём і Аліна Хітрыкі. Няхай растуць дзеткі шчаслівыя і здаровыя!

Лана СВЯТЛІЦКАЯ