мобильная версия
Прамень

Пісьмо з Яроцына

Нумар - №250-252    Рубрыка - Адукацыя

31.12.2011

З радасцю атрымалі ў стаўбцоўскай гімназіі № 1 пісьмо ад сяброў з Польшчы - з горада Яроцына. У ім былі цёплыя словы віншаванняў з Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам і прапанова далейшага цеснага супрацоўніцтва.

Нагадаем, што ў пазамінулым навучальным годзе ў рамках ажыццяўлення маладзёжнай праграмы міжнароднага супрацоўніцтва яроцынскі ліцэй-гімназія і стаўбцоўская гімназія абмяняліся візітамі - у Стоўбцы прыехалі польскія гімназісты, а нашы - наведалі яроцынскую навучальную ўстанову.

Кіраўніцтва стаўбцоўскай гімназіі з удзячнасцю і гатоўнасцю прыняло прапанову калег з Польшчы на працяг далейшых сяброўскіх сувязяў.

Пр