Свяці, "Прамень"!
Нумар - №250-252 Рубрыка - На сувязі – рэдакцыя
31.12.2011
Добры дзень, мая любімая раёнка! Сёння я ўпершыню пішу ліст у рэдакцыю. Пішу са словамі ўдзячнасці ўсяму калектыву газеты "Прамень", бо тут працуюць людзі творчыя, душэўныя, адказныя.
У апошні час газета прыкметна змянілася, стала больш інфармацыйна насычанай, цікавай для любога ўзросту. Скажу шчыра: раней мая жонка не чытала вашай газеты, а цяпер з нецярпеннем чакае серады і суботы, бо ў гэтыя дні ў хату прыносяць "Прамень". Тут можна даведацца пра ўсё: пра навіны ў рэспубліцы і раёне, даведацца пра курс валют і пра надвор'е, прачытаць астралагічны прагноз і матэрыял для душы, прачытаць пра суседа ці знаёмага і г. д. Жонка раней працавала настаўніцай, таму вельмі любіць чытаць пра сваіх былых калег па працы, а мне падабаюцца матэрыялы пра сельскую гаспадарку, пра здаровы лад жыцця. З прыемнасцю назіраю, што "Прамень" чытаюць і мае ўнукі, асабліва цікавяцца спартыўнай старонкай, маладзёжнай. "Прамень" стала нашай сямейнай газетай. Вялікі вам дзякуй за цікавую газету, ды і кошт дэмакратычны. Усім па кішэні. Завітаў на пошту, аформіў падпіску на "Прамень", сустрэўся з сябрамі, якія таксама прыйшлі выпісаць менавіта раёнку. Даведаўся, што "Прамень" яшчэ дапамагае вырашаць і жыццёвыя праблемы. Малайцы!
Свяці, наш "Прамень", жыві, працвітай! Усяму калектыву газеты шчасця, дабрабыту, здароўя, творчага натхнення! З надыходзячымі вас святамі!






