Добры дзень, маленькія стаўбчанкі!
Нумар - №20-21 Рубрыка - Сям’я
01.02.2011

Падзея, якая абнародавана і ў абласным, і ў рэспубліканскім друку. Стаўбчанка Наталля Нічыпаровіч у адначассе стала мамай чацвярых чароўных дочак. Каця, Саша, Даша і Марыя пакуль жывуць у Мінску. У абласным раддоме іх даглядаюць у кувезах, яны паціхеньку падрастаюць.
Дарэчы, нараджэнне чацвярні - падзея ўнікальная. За ўсю трыццацігадовую гісторыю раддома гэта толькі другі выпадак. Лічаныя разы нараджалася адразу па чацвёра дзяцей і ва ўсёй Беларусі. Безумоўна, для бацькоў, усёй маладой, такой адразу вялікай сям'і будуць створаны ўсе ўмовы. "Расціце здаровымі і шчаслівымі!"- такое і наша пажаданне сястрычкам.
Фота Анатолія Басава, "Мінская праўда"






