мобильная версия
Прамень

Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05

Нумар - №20-21    Рубрыка - На сувязі – рэдакцыя

01.02.2011

Фотография 1

Аляксандр Смольнік з вёскі Татаршчына ад імя жыхароў усіх бліжэйшых населеных пунктаў адрасуе пытанне начальніку раённага вузла электрычнай сувязі Міхаілу Касабуцкаму: "Ці магчыма аднаўленне праваднога радыё ў іх вёсках, якое не працуе даўно, з таго часу, як мянялі апоры ліній электраперадач?"

Адказвае Міхаіл Касабуцкі: "Ёсць рашэнне на ўзроўні ўрада не аднаўляць правадное радыё там, дзе патрабуюцца для гэтага вялікія выдаткі. Рашэнне гэта абгрунтоўваецца тым, што ў бліжэйшыя гады, да 2015 года, будзе ажыццяўляцца праграма рэканструкцыі ліній перадач - правадное радыё заменіць эфірнае вяшчанне. Жыхарам маланаселеных пунктаў можна парэкамендаваць купіць прыёмнікі з эфірным вяшчаннем ужо цяпер, яны каштуюць нядорага, што дасць ім магчымасць слухаць радыё".

На зварот у рэдакцыю жыхароў вёскі Падлессе паступіў адказ ад старшыні праўлення райспажыўтаварыства В. К. Галаўко: "У цяперашні час магазін в. Падлессе не працуе па прычыне адсутнасці мясцовых кадраў. Кожны тыдзень па аўторках і пятніцах гандлёвае абслугоўванне ажыццяўляецца аўтамагазінам. Праўленнем райспажыўтаварыства па мэтаваму накіраванню ў Мінскае кааператыўнае вучылішча ў 2010 годзе накіравана для навучання па прафесіі прадавец Н. В. Мытнік, якая жыве ў Падлессі і будзе працаўладкавана ў жніўні прадаўцом гэтага магазіна. Цяпер прадаўцом магазіна ў в. Падлессе згодна працаваць Т. М. Філіповіч, якая раней працавала ў магазіне в. Асіпаўшчына. Але для гэтага патрэбна згода на яе перавод з боку  Варацішчанскага сельвыканкама  і кіраўніцтва СВК "Вялікі Двор".

Пр