Пасведчанні – шматдзетным сям'ям
Нумар - №20-21 Рубрыка - Сям’я
01.02.2011
У мінулым годзе выдадзена 41 пасведчанне шматдзетным сем'ям, 37 з іх атрымалі гэты дакумент у раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Паўнамоцтвы выдачы такіх пасведчанняў маюць з верасня 2010 года і сельскія выканкамы.
Цяпер у нашым раёне ў статусе шматдзетнай - 319 сем'яў, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці. У ліку іх 274 сям'і з трыма дзецьмі, 35 - з чатырма, 7 - з пяццю, 3 - з шасцю і больш.






