мобильная версия
Прамень

Вецер пакінуў без святла

Нумар - №27-28    Рубрыка - Падзеі і здарэнні

11.02.2011

Шквалістыя ўраганныя вятры пранесліся і над Стаўбцоўшчынай. Першая іх хваля, зафіксаваная ў мінулую нядзелю, 6 лютага, выклікала адключэнне ад электрычнасці 12 населеных пунктаў раёна. У выніку моцнага ветру дзе-нідзе патухла святло і вечарам у аўторак. На шчасце, усе гэтыя адключэнні не былі працяглымі. Энергетыкі ліквідавалі іх аператыўна, у рабочым парадку. Як адзначаюць у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, у РЭСе ў сувязі з надзвычайнымі ўмовамі надвор'я аб'яўлена павышаная гатоўнасць, дзяжурства нясуць адразу 4 аператыўна-выязныя брыгады.  

Акрамя таго, стыхія пазрывала шыфер на сельгаспабудовах у сельгаскааператыве "Рочавічы", на Наваколасаўскай амбулаторыі і інш. Працуе раённая камісія па надзвычайных сітуацыях, якая абагульняе даныя для далейшага прыняцця рашэння.

Пр