Скарыстаць сваё права на дапамогу
Нумар - №50-52 Рубрыка - Прамая лінія
19.03.2011
Прайшла прамая лінія з начальнікам Стаўбцоўскага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Лідзіяй Колпак. Жыхары раёна мелі магчымасць атрымаць адказы на ўсе пытанні адносна выплаты дзяржаўных грашовых дапамог.
Пытанне: «У якім памеры будзе назначана грашовая дапамога на дзіця да 3 гадоў у выпадку, калі мама закончыла навучальную ўстанову (свабодны дыплом), не можа прыступіць да работы, так як знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку?»
Лідзія Колпак: У адпаведнасці з артыкулам 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1992 года № 1898-ХII «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей» (са змяненнямі і дапаўненнямі) дапамога па догляду за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў назначаецца ў памеры 100 працэнтаў велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, найбольшай за два апошнія кварталы, у выпадку, калі яна выйшла на працу на ўмовах, прадугледжваючы яе занятасць на працягу менш палавіны месячнай нормы рабочага часу ці не аформіла дзіця ў дзіцячы сад. Так як мама не працуе і не вучыцца, назначэнне і выплаты аднаразовых дапамог пры нараджэнні і штомесячная дапамога па догляду за дзіцем да 3 гадоў будзе ажыццяўляцца па месцы работы (службы), вучобы (у дзённай форме навучання) бацькі дзіцяці (акрамя выпадку работы яго ў камерцыйнай арганізацыі з колькасцю работнікаў да 15 чалавек). Пры назначэнні дапамогі па месцы работы бацькі трэба прадаставіць даведку аб перыядзе, за які выплачана дапамога па цяжарнасці і родах маці. У выпадку калі не працуюць (не вучацца) ні маці ні бацька, назначэнне і выплата дапамог будзе праводзіцца ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва па месцы прапісцы маці.
Пытанне: "Жанчына знаходзілася ў 2010 г. у дэкрэтным адпачынку па догляду за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў. Дзіцяці ў маі спаўняецца тры гады (ёсць яшчэ адно дзіця старэйшае за тры гады). Як вызначаецца сукупны даход сям'і, калі бацька (шлюб не скасаваны) выплочвае аліменты на дзяцей?"
- У адпаведнасці з арт. 7 «Палажэння аб парадку назначэння і выплаты дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей» у выпадку, калі аліметы на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей спаганяюцца ў судовым парадку, сям'я разглядаецца як няпоўная (бацька не ўключаецца ў склад сям'і). У адпаведнасці з інструкцыяй «Аб парадку вылічэння сукупанага даходу на члена сям'і для назначэння дапамог на дзяцей больш за тры гады» для вызначэння сукупнага даходу няпоўнай сям'і ўлічваецца сума дапамогі па догляду за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў, налічаная ў 2010 годзе, і атрыманыя аліменты (патрэбна даведка з суда ці паштовыя пераводы). Калі аліменты выплочваюцца ў дабравольным парадку і шлюб не скасаваны, сям'я разглядаецца як поўная (муж і яго даходы за 2010 год улічваюцца). Дапамога на дзяцей звыш 3 гадоў не назначаецца, калі на момант звароту за дапамогай працаздольная маці ў няпоўнай сям'і ці працаздольны бацька ў поўнай сям'і не працуюць і не маюць іншага віду занятасці, ці ў годзе, які папярэднічае году звароту за дапамогай, не працавалі і не мелі іншага занятку больш за 6 месяцаў (атрымлівалі дапамогу па беспрацоўю менш 26 каляндарных тыдняў). Перыяд знаходжання ў адпачынку па догляду за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў адносіцца да занятасці.
Пытанне: «Калі студэнтка дзённага аддзялення перавядзецца на завочнае, у якім памеры і дзе будзе атрымліваць дапамогу па догляду за дзіцем да 3-х гадоў (сям'я поўная)?»
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам дапамога па догляду за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў выплачваецца ў палавінным памеры толькі ў выпадках занятасці мамы больш палавіны месячнай нормы рабочага часу ці пры афармленні дзіцяці ў дашкольную ўстанову. Калі мама перавядзецца на завочнае аддзяленне і не прыступіць да работы, дапамога будзе назначацца па месцы работы (службы), вучобы (дзённай формы навучання) бацькі дзіцяці (акрамя выпадку яго работы ў камерцыйнай арганізацыі). У выпадку калі мама ўладкавалася на працу не ў камерцыйную арганізацыю, дапамога павінна назначацца і выплачвацца па месцы яе працы, калі ж у камерцыйную - ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва.
Пытанне: «Ці патрэбна прадастаўляць даведку аб афармленні паўтарагадовага дзіцяці ў дашкольную ўстанову?»
- У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам пры залічэнні дзіцяці ў дашкольную ўстанову бацькі (ці апякун) у 5-дзённы тэрмін з дня залічэння павінны прадаставіць па месцы атрымання дапамогі па догляду за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў даведку аб тым, што дзіця з'яўляецца выхаванцам дашкольнай установы (з указаннем іншых неабходных звестак), якая выдаецца ўстановай адукацыі. Выплата дапамогі па догляду за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў у памеры 50 працэнтаў ад устаноўленага заканадаўствам праводзіцца з дня залічэння дзіцяці ў дзіцячы сад. Пры нясвоечасовым прадастаўленні даведкі ці скрыцці звестак лішне выплачаная сума належыць звароту атрымальнікам (павінна быць рашэнне камісіі). Зыходячы з гэтага, пры спаўненні ўзросту паўтара, двух, двух з паловай гадоў даведак аб тым, што дзіця не наведвае дашкольную ўстанову, прадастаўляць не патрэбна.
Былі пытанні па атрыманню гуманітарнай дапамогі шматдзетным сем'ям і маці-адзіночкам.
- Па гэтых пытанннях звяртайцеся да Наталлі Аляксандраўны Макавай, тэлефон - 5-42-93, і Ганны Iванаўны Яўсейчык, тэлефон - 5-32-84.
Па тэрмінах назначэння дапамог быў адказ:
- Днём узнікнення права на дзяржаўную дапамогу ў сувязі з нараджэннем дзіцяці з'яўляецца дзень яго нараджэння; на дапамогу жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўную ўстанову аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну, - дзень нараджэння дзіцяці; на дапамогу па догляду за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў - дзень прадастаўлення адпачынку па догляду за дзіцем, ці дзень, устаноўлены за днём заканчэння перыяду дзеяння лістка непрацаздольнасці, для асоб, якія не скарысталі права на дапамогу па цяжарнасці і родах, - дзень нараджэння дзіцяці; на дзяцей старэй 3 гадоў - дзень, наступны за днём спаўнення дзіцяці трох гадоў; дзень устанаўлення ў дзіцяці інваліднасці; дзень працаўладкавання ці іншага віду занятасці, вызначаны ў частцы першай артыкула 15 Закона (працуючыя па працоўнаму дагавору, грамадзянска-прававому дагавору).
Пры звяртанні за дзяржаўнымі дапамогамі і надбаўкамі да іх на зыходзе 6 месяцаў з дня ўзнікнення права на іх дапамогі назначаюцца і выплачваюцца са дня падачы заявы.
Што датычыць звароту па адначасовай выплаце ў сувязі з нараджэннем дзіцяці, а таксама дапамогі жанчынам, якія сталі на ўлік да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, ці дапамогі на пахаванне, то пры зыходзе 6 месяцаў права на іх страчваецца, г.зн. дапамога не выплачваецца.






